Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

От Марка 3 глава

1 І ўвыйшоў ізноў у бажніцу. Там быў чалавек із сухой рукою.
2 І назіралі за Ім, ці не ўздарове яго ў сыботу, каб абвінаваць Яго.
3 Ён жа кажа сухарукаму: «Стань пасярэдзіне».
4 А ім кажа: «Ці праўна ў сыботу добра ці блага рабіць? Душу спасьці, ці загубіць?» Але яны маўчэлі.
5 І, глянуўшы на іх із гневам, зьнёмарасьціўшыся з калянасьці сэрцаў іхных, кажа таму чалавеку: «Выцягні руку сваю». Ён выцягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая.
6 Фарысэі, вышаўшы, без адвалокі зрабілі зь гіродыянамі нараду супроці Яго, каб загубіць Яго.
7 А Ісус із вучанікамі сваімі адышоў над мора; і вялікая множасьць ішла за Ім із Ґалілеі а зь Юдэі
8 А зь Ерузаліму а з Ідумеі а зза Ёрдану. І з каля Тыру а Сыдону, пачуўшы, што Ён робе, вялікая множасьць прышла да Яго.
9 І сказаў вучанікам Сваім, каб гатова была Яму лодка, з прычыны груду, каб ня сьціскалі Яго.
10 Бо шмат каго Ён уздаравіў, так што ціснуліся да Яго, хто меў хваробу, каб даткнуцца да Яго.
11 І нячыстыя духі, як бачылі Яго, падалі перад Ім і крычэлі, кажучы: «Ты — Сын Божы!»
12 Але Ён шмат перасьцерагаў іх, каб не выяўлялі Яго.
13 Потым узышоў на гару і пагукаў да Сябе, каго Сам хацеў; і прышлі да Яго.
14 І прызначыў двананцацёх, каб маглі быць ізь Ім, і каб пасылаць іх на казань,
15 І каб яны мелі ўладу ўздараўляць ад хваробаў і выганяць нячысьцікаў:
16 Сымона, дадаўшы яму імя Пётра,
17 А Якава Зэведэявага а Яана, брата Якававага, дадаўшы ім мянушку Воанерґес, значыцца «Сыны громавы»,
18 Андрэя а Піліпа а Варфаломея а Мацьвея а Хаму а Якава Алфеевага а Хвадзея а Сымона Канояніна
19 А Юду Іскарыёта, каторы й ізрадзіў Яго. І прыходзяць да дому.
20 І ўзноў зыходзіцца люд, ажно нельга было ім хлеба ізьесьці.
21 І, пачуўшы, свае Ягоныя пайшлі няць Яго, бо дзейкалі, што Ён вонках сябе.
22 А кніжнікі, што прышлі зь Ерузаліму, дзейкалі, што Ён мае веельзэвула, і што выганяе нячысьцікаў сілаю старшага нячысьцікаў.
23 І прыгукаўшы іх, гутарыў ім прыпавесьцьмі: «Як можа шайтан выганяць шайтана?
24 Калі гаспадарства падзеліцца само ў сабе, ня можа ўстоіць гаспадарства тое.
25 І, калі дом падзеліцца сам у сабе, ня можа ўстоіць дом тый.
26 І калі шайтан паўстаў на самога сябе й падзяліўся, ня можа ўстоіць, але канец яму.
27 «Бо ніхто, увыйшоўшы ў дом дужасіла, ня можа расхапаць маемасьці ягонае; хіба ўперад зьвяжа дужасіла, і тады аграбе дом ягоны.
28 «Запраўды кажу вам: будуць дараваны сыном людзкім усі грахі а блявузґаньні, якімі б блявузґалі;
29 Але хто будзе блявузґаць на Духа Сьвятога, ніколі ня будзе мець дараваньня, але ён у небясьпечнасьці вечнага засуджэньня».
30 Бо гукалі: «У Ім нячысты дух».
31 І прыйшлі Маці Ягоная а браты Ягоныя і, стоячы вонках, паслалі да Яго пагукаць Яго.
32 А навокал Яго сядзеў груд. І сказалі Яму: «Гля, а Маці Твая а браты Твае а сёстры Твае вонках, шукаюць Цябе».
33 І, адказаўшы ім, сказаў: «Хто маці Мая або браты Мае?»
34 І глянуўшы на тых, што сядзелі навокал Яго, кажа: «Во маці Мая а браты Мае!
35 Бо хто будзе паўніць волю Божую, той Імне а брат а сястра а маці».

От Марка 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.