Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

От Марка 4 глава

1 І ўзноў пачаў вучыць ля мора; і зьберся да Яго вельмі вялікі груд, так што Ён увыйшоў у струг і сядзеў на мору; а ўвесь груд быў ля мора на зямлі.
2 І вучыў іх шмат чаго прыпавесьцьмі, і гукаў ім у навуццы сваёй:
3 «Слухайце: вось, вышаў сяўбіт сеяць.
4 І сталася, як сеяў, што адно пала край дарогі, і птушкі нябёсныя прыляцелі й паклявалі яго;
5 А другое пала на скалісты ґрунт, ідзе ня было шмат зямлі, і ўборзьдзе абышло, бо зямля была ня глыбокая;
6 Як жа ўзышло сонца, выгарала і, як ня мела карэньня, ссохла;
7 Іншае ж пала памеж церня, і вырасла церне, і заглушыла яго, і яно не дало плоду;
8 Іншае ж пала на зямлю добрую і дало плод, што абышоў а вырас; і выдала іншае трыццаць, а іншае шасьцьдзяеят, а іншае сто».
9 І сказаў ім: «Хто мае вушы чуць, няхай чуе!».
10 І, як Ён быў адзін, пыталіся ў Яго тыя, што навокал Яго былі, з двананцацьма, праз прыпавесьць.
11 І сказаў ім: «Вам дана ведаць тайны гаспадарства Божага, але тым, што вонках, усе ў прыпавесьцях,
12 Каб гледзячы глядзелі, і ня бачылі; слухаючы чулі, і не разумелі, каб часамі не навярнуліся, і ня былі ім грахі дараваны».
13 І кажа ім: «Ня знаеце гэтае прыпавесьці? А як жа вам знаць усі прыпавесьці?
14 Сяўбіт гэты сее словы.
15 А што край дарогі, ідзе слова пасеянае, гэта тыя, да каторых, як пачуюць, зараз прыходзе шайтан і адбірае слова, пасеянае ў сэрцах іхных.
16 Таксама й тыя, што на скалістых месцах пасеяныя — гэта тыя, каторыя, як пачуюць слова, зараз із радасьцяй прыймаюць яго;
17 Але ня маюць у сабе караня і малачасныя; потым, як прылучаецца атуга альбо перасьледаваньне за словы, зараз спатыкаюцца.
18 Пасеяныя ж памеж церня ё тыя, што слухаюць слова;
19 Але клопаты гэтага сьвету, і спадман багацьцям, і жадоба іншых рэчаў, уходзячы, глушаць слова, і робіцца бясплоднае.
20 А пасеяныя на добрай зямлі — тыя, што чуюць слова, і прыймаюць, і даюць плод, і трыццаць, і шасьцьдзясят, і сто».
21 І сказаў ім: «Ці на тое прыносяць лянпу, каб пастанавіць яе пад карэц альбо пад ложак? ці не на тое, каб пастанавіць яе на падстаноўку?
22 Бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б; і нічога няма патайнога, што ня было б выяўлена.
23 Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае!»
24 І сказаў ім: «Уважайце, што чуеце: якой мераю мераеце, будзе адмерана вам і дадана будзе вам слухаючым.
25 Бо, хто мае, таму дана будзе; а хто ня мае, у таго аднята будзе й тое, што мае».
26 І сказаў: «Так і гаспадарства Божае, як калі чалавек кідае зярнё ў зямлю;
27 І спаў бы, і ўставаў бы ночы і ўдзень, насеньне ж абышло б а вырасла б, а ён ня ведае як;
28 Бо зямля сама ізь сябе выдаець найперш рунь, потым колас, потым поўнае зярнё ў коласе.
29 Як жа насьпее плод, без адвалокі пасылае серп, бо настала жніво».
30 І сказаў: «Да чаго прыраўнуем гаспадарства Божае? альбо якой прыпавесьцяй выкажам яго?
31 Яно — як зярнё гарчыцы, што, як сеецца ў зямлю, найдрабнейшае з усяе сяўбы на зямлі;
32 А як пасеяна, абыходзе а вырастае большае за ўсю гародніну а пушчае вялікія галузы, так што птушкі нябёсныя могуць жыць пад сьценям яго».
33 І шмат якімі гэткімі прыпавесьцьмі абяшчаў ім слова, колькі яны маглі чуць;
34 Без прыпавесьці ж ня гукаў ім, а вучанікам Сваім зьясьняў усе.
35 Увечары таго дня сказаў ім: «Пераплывіма на тый бок».
36 І яны, пакінуўшы груд, узялі Яго із сабою, як Ён быў у струзе, зь Ім былі й іншыя стругі.
37 І ўзьнялася вялікая бура; хвалі білі ў струг, аж струг напоўніўся.
38 А Ён быў на задзе, спаў на падушцы. Яго будзяць а кажуць Яму: «Вучыцелю! нягож Табе ня рупіць, што мы гінем?»
39 І, устаўшы, Ён забараніў ветру й сказаў мору: «Змоўкні, сьціхні». І вецер сьціх, і сталася вялікая цішыня.
40 І сказаў ім: «Чаму вы такія палахлівыя? як у вас няма веры?»
41 І ўлякаліся лякам вялікім, і гукалі адзін аднаму: «Хто ж гэта, што вецер а мора слухаюць Яго?»

От Марка 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.