Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

От Марка 4 глава

Прыпавесць пра сейбіта1 Езус зноў пачаў навучаць каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў у ім на моры, а ўвесь народ быў на беразе каля мора.
2 Ён шмат чаму навучаў іх у прыпавесцях і ў сваім павучанні казаў ім:
3 «Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць.
4 І калі сеяў, сталася так, што адно зерне ўпала пры дарозе. Прыляцелі птушкі і падзяўблі яго.
5 Іншае ўпала на камяністае месца, дзе было мала зямлі, і адразу прарасло, бо зямля была неглыбокая.
6 А калі ўзышло сонца, яно завяла, бо не мела карэння, і засохла.
7 Іншае ўпала ў церні, і выраслі церні, і заглушылі яго так, што яно не прынесла плёну.
8 Іншае ўпала на добрую глебу і прынесла плён, які ўзышоў і вырас. І адно ўрадзіла ў трыццаць, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў сто разоў».
9 І сказаў: «Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
Чаму Езус навучае ў прыпавесцях?10 А калі застаўся адзін, тыя, хто быў вакол Яго разам з Дванаццаццю, пыталіся ў Яго аб прыпавесці.
11 І Ён сказаў ім: «Вам дадзена таямніца Божага Валадарства, а для тых, хто звонку, усё адбываецца ў прыпавесцях,
12 каб яны глядзелі і не бачылі,слухалі і не разумелі,каб не навярнулісяі каб не было адпушчана ім».
Тлумачэнне прыпавесці пра сейбіта13 І сказаў ім: «Не разумееце гэтай прыпавесці? А як жа зразумееце ўсе іншыя прыпавесці?
14 Сейбіт сее слова.
15 Пасеянае пры дарозе — гэта тыя, у якіх сеецца слова, але як толькі пачуюць яго, адразу прыходзіць сатана і забірае слова, пасеянае ў іх.
16 Пасеянае на камяністых месцах — гэта тыя, хто, як толькі пачуе слова, адразу з радасцю прымае яго,
17 але не мае ў сабе кораня і нясталы. Потым, калі за слова настане ўціск ці пераслед, адразу спакушаюцца.
18 Іншае, пасеянае ў цернях, — гэта тыя, хто чуе слова,
19 але турботы свету, зман багацця ды іншыя жаданні ўваходзяць у іх і заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.
20 А пасеянае на добрай глебе — гэта тыя, хто слухае слова, прымае яго і прыносіць плён: адзін у трыццаць, другі ў шэсцьдзясят, а іншы ў сто разоў».
Прыпавесць пра светач21 І казаў ім: «Ці для таго прыносяць светач, каб паставіць яго пад пасудзіну або пад ложак? Ці ўсё ж для таго, каб паставіць яго на свечніку?
22 Бо няма нічога схаванага, што б ні адкрылася, і няма нічога таемнага, што б ні выявілася.
23 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
24 І сказаў ім: «Зважайце на тое, што чуеце. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана, і яшчэ дададзена будзе вам.
25 Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае».
Прыпавесць пра зерне26 І сказаў: «Так і Валадарства Божае нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю.
27 Ён спіць і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, не ведае.
28 Бо зямля сама па сабе прыносіць плён: спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе.
29 Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво».
Прыпавесць пра гарчычнае зерне30 І сказаў: «З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго?
31 Яно як гарчычнае зерне: калі яго сеюць у зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі.
32 Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, пускае вялікае галлё, так што ў ценю ягоным могуць гняздзіцца нябесныя птушкі».
Заканчэнне навучання ў прыпавесцях33 У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць.
34 І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.
Суцішэнне буры35 У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: «Пераправімся на другі бераг».
36 І, адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, так як быў, у човен; таксама былі з Ім іншыя чаўны.
37 І ўзнялася вялікая бура. Хвалі так залівалі човен, што ён ужо напаўняўся вадою.
38 А Езус спаў на карме на ўзгалоўі. Пабудзілі Яго і сказалі Яму: «Настаўнік, не хвалюе Цябе, што мы гінем?»
39 Устаўшы, Ён загадаў ветру і сказаў мору: «Змоўкні, супакойся!» Тады вецер сціх, і настала вялікая ціша.
40 А ім сказаў: «Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?»
41 Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: «Хто ж Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?»

От Марка 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.