Читай и изучай

Библия » Пераклад Васіля Сёмухі

Евреям 5 глава

1 Бо кожны першасьвятар зь людзей выбіраны, людзям жа і пастаўляецца на служэньне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі,
2 каб мог паблажаць неабазнаным і заблуканым; бо і сам абложаны немаччу,
3 і таму ён павінен як за людзей, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.
4 І ніхто сам сабою ня прымае гэтага гонару, а толькі пакліканы Богам, як і Аарон.
5 Так і Хрыстос ня Сам Сабе прысвоіў славу быць першасьвятаром, а Той, Хто сказаў Яму: «Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»;
6 як і ў іншым месцы кажа: «Ты сьвятар навек па чыне Мелхісэдэка».
7 Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць;
8 хоць Ён і Сын, аднак празь цярпеньні навучыўся паслушэнству;
9 і, удасканаліўшыся, спрычыніўся да вечнага збавеньня ўсіх паслухмяных Яму,
10 і быў названы ад Бога Першасьятаром па чыне Мелхісэдэка.
11 Пра гэта сьлед было б нам гаварыць многа; але цяжка патлумачыць, бо вы зрабіліся няздольныя слухаць.
12 Бо, мяркуючы па часе, вам належала быць настаўнікамі; але вас зноў трэба вучыць першаасновам слова Божага, і вам патрэбнае малако, а ня цьвёрдая ежа.
13 Кожны, кормлены малаком, неабазнаны ў слове праўды, бо ён дзіця;
14 а цьвёрдая ежа ўласьцівая дасканалым, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны адрозьніваць дабро і зло.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.